Сцяг Панядзелак, 6 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
12:53 28 лютага 2024

Спаборніцтвы па мнагабор'і ратавальнікаў у Гродне

Спаборніцтвы па мнагабор'і ратавальнікаў у Гродне Рэспубліканскія спаборніцтвы па мнагабор'і ратавальнікаў прымае Гродзенская вобласць. Удзел у спаборніцтвах прымаюць дзевяць каманд, гэта прадстаўнікі ўсіх рэгіёнаў Беларусі, а таксама Універсітэта грамадзянскай абароны МНС і рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння "ЗУБР". Арганізатары спаборніцтваў падрыхтавалі для ратавальнікаў больш за 60 выпрабаванняў па пошуку, выратаванні і эвакуацыі "пацярпелых" ва ўмовах прыроднага асяроддзя. Суддзі будуць ацэньваць не толькі хуткасць выканання заданняў, але і ўменне каманды дзейнічаць як адзінае цэлае пры ацэнцы сітуацыі і вызначэнні алгарытму дзеянняў, неабходных для выратавання людзей і ліквідацыі канкрэтнага здарэння.

На здымку: у час конкурсу.
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі