Рэспубліканскія спаборніцтвы па мнагабор'і ратавальнікаў прымае Гродзенская вобласць. Удзел у спаборніцтвах прымаюць дзевяць каманд, гэта прадстаўнікі ўсіх рэгіёнаў Беларусі, а таксама Універсітэта грамадзянскай абароны МНС і рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння "ЗУБР". Арганізатары спаборніцтваў падрыхтавалі для ратавальнікаў больш за 60 выпрабаванняў па пошуку, выратаванні і эвакуацыі "пацярпелых" ва ўмовах прыроднага асяроддзя. Суддзі будуць ацэньваць не толькі хуткасць выканання заданняў, але і ўменне каманды дзейнічаць як адзінае цэлае пры ацэнцы сітуацыі і вызначэнні алгарытму дзеянняў, неабходных для выратавання людзей і ліквідацыі канкрэтнага здарэння.
На здымку: у час конкурсу.