Шматдзетная сям'я Дубаносаў прадстаўляе Магілёўскую вобласць у рэспубліканскім фінале конкурсу "Сям'я года". Сяргей і Юлія Дубаносы выхоўваюць траіх дзяцей: 6-гадовага Германа, 10-гадовую Алісу і 15-гадовага Давіда. Старэйшы сын займаецца боксам, актыўна ўдзельнічае ў школьным жыцці і перамагае на розных конкурсах. Прыгажуня Аліса спявае і захапляецца акцёрскім майстэрствам, з'яўляецца шматразовым лаўрэатам міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў у гэтых відах творчасці. Малодшы Герман любіць маляваць і ўслед за сястрой спасцігае асновы акцёрскага мастацтва на тэатральным аддзяленні Магілёўскай дзіцячай школы мастацтваў нумар 1 імя І.М. Лучанка. Пастаянны рух, актыўнасці і ініцыятывы падабаюцца ўсёй сям'і.
На здымку: 6-гадовы Герман.