26 красавіка ў Мінску ўключылі фантаны. Усяго ў пераліку 39 аб'ектаў. Большасць з іх уключаюцца ў 11.00-12.00, а завяршаюць сеанс у 21.00. Воднае святломузычнае шоу на Свіслачы можна ўбачыць штодзень з 16.00 да 23.00. Умовы, пры якіх фантаны могуць быць адключаны: моцны дождж, тэмпература паветра ніжэй за плюс 10 градусаў, узмацненне ветру парывамі больш за 10 м у секунду.
На здымку: у час мерапрыемства.