Старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка наведвае Пінск. Так, 27 студзеня адбылася сустрэча спікера і дэпутатаў з кіраўніцтвам Брэсцкай вобласці, актывам Пінска і шэрага раёнаў вобласці. Таксама ў праграме паездкі Ігара Сергяенкі - наведванне Пінскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету, Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта, прадпрыемства "1 АК-Пластык".На здымку: у час наведвання Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта.
