Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
17:01 17 верасня 2021

Сергяенка: сёння закладваюцца новыя традыцыі незалежнай Беларусі

Сёння закладваюцца новыя традыцыі незалежнай Беларусі. Такім меркаваннем з журналістамі падзяліўся кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергяенка ў час адкрыцця плошчы Народнага адзінства ў Магілёве.

Плошча Народнага адзінства размясцілася ў цэнтры горада - каля Магілёўскага абласнога лячэбна-дыягнастычнага цэнтра. Сёння тут ва ўрачыстай абстаноўцы адкрылі памятны знак, прысвечаны Дню народнага адзінства. Яго аўтарам стаў магілёўскі скульптар Аляксандр Мінькоў.

На здымку: кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергяенка, старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц, старшыня Магілёўскага гарвыканкама Уладзімір Цумараў, скульптар Аляксандр Мінькоў адкрываюць памятны знак.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі