Да карэкціроўкі заканадаўства аб адукацыі трэба падыходзіць узважана і
аб'ектыўна. Аб гэтым заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка
на пашыраным пасяджэнні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і
навуцы "Аб навацыях праекта Закона Рэспублікі Беларусь "Аб змяненні
законаў па пытаннях адукацыі". Да ўдзелу ў пасяджэнні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы
Палаты прадстаўнікоў запрошаны намеснікі міністра адукацыі, кіраўнікі
структурных падраздзяленняў міністэрства.
На здымку: у час пасяджэння.