Сельгаспрадпрыемствы практычна завяршылі падрыхтоўку да пасяўной кампаніі -2026. У ААТ "Смалявіцкі райаграсэрвіс" ужо адрамантавана ўся тэхніка, і яе дастаткова, каб правесці сяўбу яравых у запланаваныя тэрміны. Парк трактароў, пагрузчыкаў, аўтамабіляў, прычапной і іншай тэхнікі ў сельгаспрадпрыемства немалы - больш за 50 адзінак, з якіх толькі энерганасычаных трактароў 11 штук. У Беларусі да веснавых палявых работ на 11 сакавіка падрыхтавана 94 працэнты сельскагаспадарчай тэхнікі. У пасяўной кампаніі задзейнічаюць каля 75 тыс. адзінак сельскагаспадарчай тэхнікі. Узровень гатоўнасці на сёння складае 94 працэнты, у Віцебскай і Магілёўскай абласцях - крыху ніжэйшы.На здымку: мехдвор ААТ "Смалявіцкі райаграсэрвіс"
