Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
18:39 23 сакавіка 2020

Сацработнікі ў Віцебску пачалі дастаўляць пажылым людзям прадукты дадому

Сацыяльныя работнікі ў Віцебску, акрамя аказання дапамогі ў бытавой сферы, таксама пачалі дапамагаць адзінокім пажылым людзям і інвалідам у дастаўцы прадуктаў харчавання і лякарстваў дадому. Ва ўмовах барацьбы з распаўсюджваннем каранавіруса прымяняюцца меры дадатковай аховы ад вірусных захворванняў пажылых людзей і інвалідаў. У тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва з'явіліся асобныя нумары тэлефонаў, па якіх людзі могуць пазваніць і пакінуць заяўку, каб ім прывезлі неабходныя тавары дадому. Нумары размешчаны на сайтах Мінпрацы і сацабароны, камітэтаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, тэрытарыяльных цэнтраў.

На здымку: спецыяліст ТЦСАН Кастрычніцкага раёна Віцебска Таццяна Вараб'ёва аказвае дапамогу Тамары Пахоменка.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі