Сакрэты сапоцкінскай пісанкі раскрылі на тэматычным свяце ў Гродзенскім раёне
Свята пісанкі ў гарадскім пасёлку Сапоцкін сустрэў гасцей. Традыцыйныя велікодныя пісанкі з Сапоцкіна ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі як элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны.