13 верасня ў рамках рэспубліканскага праекта "Сад надзеі" ў Нясвіжскім раёне стартавала маштабная акцыя па зборы ўраджаю пладовых садоў. У мерапрыемстве прынялі ўдзел амаль 500 школьнікаў і навучэнцаў каледжаў. Усяго плануецца сабраць да 30 т яблыкаў для перапрацоўкі на вытворчасці.
На здымку: у час збору яблыкаў.