Адносіны Беларусі і М'янмы развіваюцца дынамічна і паступальна. Аб гэтым
заявіў міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў на другім
пасяджэнні сумеснага беларуска-м'янманскага камітэта па
гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.
На здымку: міністр інвестыцый і знешнеэканамічных адносін Рэспублікі Саюз М'янма Ва Ва Маун і міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў у час сустрэчы.
