Рух па новым аўтамабільным мосце цераз раку Сож у Гомельскім раёне плануецца адкрыць 7 лістапада. Дзякуючы мосту працягласцю 520 м ажывіцца рух па частцы аўтамагістралі М8/Е95 граніца Расійскай Федэрацыі (Езярышча) - Віцебск - Гомель - граніца Украіны (Новая Гута).
На здымку: зваршчык Сяргей Тарасенка.