Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Беларусі прадставіў калектыўны раздзел айчынных навукова-тэхнічных распрацовак на маштабнай шматгаліновай выстаўцы беларускіх і расійскіх вытворцаў у рамках Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў Ніжнім Ноўгарадзе. Свае дасягненні дэманструюць арганізацыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, установы Міністэрства адукацыі і рэзідэнты ААТ "Мінскі гарадскі тэхнапарк". Больш за 100 навукова-тэхнічных распрацовак прадстаўлены ў выглядзе натурных узораў, макетаў, мультымедыйных і рэкламных прэзентацый па наступных напрамках: новыя матэрыялы, машына- і прыборабудаванне, аграпрамысловы комплекс і прадукты харчавання, ахова здароўя, біятэхналогіі і экалогія, энергазберажэнне.На здымку: старшыня Савета Федэрацыі Валянціна Мацвіенка і старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава ў час азнаямлення з выстаўкай
