Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
17:29 30 лістапада 2021

Рэспубліканскі справаздачна-выбарны злёт БРПА прайшоў у Мінску

XXII Рэспубліканскі справаздачна-выбарны злёт Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі "БРПА - платформа магчымасцей" прайшоў 30 лістапада ў Мінску. Анлайн і афлайн ён аб'яднаў амаль 180 дэлегатаў - лідараў і актывістаў піянерскага руху рознага ўзросту з усіх рэгіёнаў краіны. Падчас мерапрыемства падведзены вынікі работы за 2018-2021 гады, прынята канцэпцыя развіцця БРПА на пяцігодку, выбраны новы склад Цэнтральнага савета і Цэнтральнай кантрольна-рэвізійнай камісіі БРПА, прэзентаваны вопыт работы абласных саветаў арганізацыі. Таксама адбылося ўзнагароджванне лепшых педагогаў, актывістаў і партнёраў БРПА.

На здымку: падчас злёту.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі