Рэспубліканскі маладзёжны праект "Аўтапоезд #Беларусь.Моладзь.Профі" завяршыўся 24 верасня ў Брэсце. Урачыстая цырымонія прайшла на плошчы Цырыманіялаў у мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць - герой". На працягу васьмі дзён 120 маладых людзей з розных куткоў дзвюх краін наведалі 18 рэгіёнаў Беларусі, пазнаёміліся з культурай і традыцыямі населеных пунктаў, наведалі буйныя і горадаўтваральныя прадпрыемствы, дзе змаглі абмяняцца вопытам.
На здымку: у час мерапрыемства.