Рэспубліканскі форум сельскай моладзі "Сяло - тэрыторыя развіцця" праходзіць у Столінскім раёне 25 і 26 лістапада. Мерапрыемства аб'яднала амаль 100 маладых работнікаў аграпрамысловага комплексу і сацыяльнай сферы вёскі. Арганізатарамі форуму выступаюць Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі сумесна са Столінскім райвыканкамам пры падтрымцы Міністэрства адукацыі і Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. У рамках мерапрыемства ўдзельнікі наведаюць шэраг аб'ектаў.На здымку: у час мерапрыемства.
Фота Столінскай раённай газеты "Навіны Палесся" - БЕЛТА.
