
Урачыстае адкрыццё Рэспубліканскай спартакіяды школьнікаў адбылося 18 чэрвеня ў магілёўскім спартыўным комплексе "Алімпіец". На спаборніцтвы прыехалі спартсмены з усіх куткоў краіны - каманды па 30 чалавек ад кожнай вобласці, а таксама ўдзельнікі ў асабістых заліках. У праграме спаборніцтваў - некалькі дысцыплін: пяці- і шасцібор'і, забегі на розныя дыстанцыі і з бар'ерамі, спартыўная хадзьба, кіданне молата, дыска і кап'я, скачкі ў даўжыню і вышыню, штурханне ядра.
На здымку: у час спаборніцтваў.