Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
11:56 27 чэрвеня 2022

Рэканструкцыю Бабруйскай наступальнай аперацыі паказалі ў вёсцы Шчаткава

Ваенна-гістарычную рэканструкцыю Бабруйскай наступальнай аперацыі паказалі 26 чэрвеня ў вёсцы Шчаткава Бабруйскага раёна. Відовішчны паказ быў прысвечаны 78-й гадавіне вызвалення Бабруйскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Захоп, утрыманне пераправы і плацдарма на заходнім беразе Бярэзіны прадэманстравалі ўдзельнікі ваенна-патрыятычнага злёту "Бабруйскі кацёл". Арганізатары мерапрыемства - Бабруйскі райвыканкам, ваенна-гістарычная ўстанова "Клуб баявой славы" пры падтрымцы Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь і спонсараў.

На здымку: у час ваенна-гістарычнай рэканструкцыі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі