Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
12:13 24 мая 2024

Рэканструкцыя дарог М3 і Р53 блізка да завяршэння

Рэканструкцыя дарог М3 і Р53 блізка да завяршэння Рэканструкцыя дарогі М3 пачалася ў ліпені 2023 года. На абноўленай трасе з цэментабетону будзе па дзве паласы ў абодва бакі. Траса Мінск - Полацк - Віцебск - завяршальны этап праекта будаўніцтва чатырохпалосных магістралей, якія звязваюць сталіцу з усімі абласнымі цэнтрамі. Таксама набліжаюцца да завяршэння работы на трасе Р53 з 13 па 27,5 км (Смалявічы - Жодзіна). На гатовых участках наносяць разметку, вядуцца планіровачныя і ўмацавальныя работы, добраўпарадкаванне. Усяго ў 2024 годзе на рэспубліканскіх і мясцовых дарогах плануецца цалкам пераасфальтаваць каля 900 км дарог, а таксама не менш за 240 км вуліц у гарадах і сельскіх населеных пунктах.

На здымку: на трасе Мінск - Полацк - Віцебск.
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі