Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
15:58 01 лютага 2023

Рэгіянальны этап "Снежнага снайпера" праходзіць у Магілёўскім раёне

У Магілёўскім раёне на гарналыжным комплексе "Лыжаролерная траса Палыкавічы" праходзіць рэгіянальны этап спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне "Снежны снайпер" на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба ў сезоне 2022/2023. Спаборнічаюць спартсмены ў трох узроставых групах: малодшай (2012-2013 гадоў нараджэння), сярэдняй (2010-2011) і старэйшай (2008-2009). Удзел прымаюць дзеці з агульнаадукацыйных школ, якія не праходзяць падрыхтоўку ў спецыялізаваных вучэбна-спартыўных установах. Усяго ўдзельнічае 21 каманда з раёнаў вобласці, яшчэ 2 - з Магілёва і Бабруйска.

На здымку: падчас спаборніцтваў.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі