"Рэчыцадрэў" - сучаснае прадпрыемства поўнага цыкла перапрацоўкі драўніны, якое спецыялізуецца на вытворчасці драўняна-стружкавых пліт, ламінаваных драўняна-стружкавых пліт, фанеры клеенай, мэблі, сінтэтычных смол, а таксама паліўных брыкетаў. На прадпрыемстве працуе больш за 1200 чалавек, 40 працэнтаў з якіх - жанчыны. Гэта як вопытныя прафесіяналы, якія прысвяцілі справе дзесяцігоддзі свайго жыцця, так і маладыя спецыялісты. Паказальна, што на адным з самых складаных сегментаў - фанернай вытворчасці - калектыў на 80 працэнтаў жаночы.На здымку: вядучы тэхнолаг Марына Арцёменка (злева).
