У Беларусі фізічнай культурай і спортам займаецца больш за 27 працэнтаў насельніцтва (прафесійныя спартсмены і аматары). У рэспубліцы сфарміравана сістэма падрыхтоўкі па розных відах спорту, пабудавана ўся неабходная інфраструктура, штогод праводзіцца мадэрнізацыя існуючых спартыўных аб'ектаў. У ліку новых аб'ектаў - сучасныя корты Мінскага гарадскога цэнтра алімпійскага рэзерву па тэнісе, уведзеныя ў эксплуатацыю ў 2023 годзе. Цэнтр уключае крытыя і адкрытыя тэнісныя корты, настольны тэніс, футбольнае поле, трэнажорную залу. Корты аснашчаны сучасным прафесійным пакрыццём і ўсім неабходным абсталяваннем. У 2024 годзе цэнтр прыняў прэстыжны міжнародны турнір "Завіруха". На базе гарадскога цэнтра займаюцца дарослыя і дзіцячыя групы.На здымку: у час трэніроўкі па тэнісе.
