Цэнтральным экспанатам часовай экспазіцыі "Рарытэты музея" стала кніга беларускага пісьменніка Анатоля Астрэйкі "Слуцкі пояс". Яна была выдадзена ў 1943 годзе ў падпольнай друкарні партызанскай брыгады імя В.П.Чкалава Мінскай вобласці. Кніга ўнікальная тым, што мае дароўны надпіс аўтара і прабіта куляй, якая параніла партызана Уладзіміра Канановіча. Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны налічвае больш за 165 тыс. музейных прадметаў і навукова-дапаможных матэрыялаў. Дзякуючы выставачнаму праекту "Рарытэты музея", прысвечанаму 80-й гадавіне Вялікай Перамогі, наведвальнікі могуць убачыць рэдкія экспанаты, якія выстаўляюцца раз у 10-20 гадоў. Штомесяц арганізоўваюцца выставы з адным з унікальных музейных прадметаў. На здымку: на выставе.
