Рады Узброеных Сіл 24 красавіка папоўнілі амаль 100 прызыўнікоў з Магілёўскай вобласці. Урачыстая адпраўка навабранцаў на тэрміновую ваенную службу сімвалічна прайшла на Буйніцкім полі - знакавым месцы ў гісторыі абароны Магілёва ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
На здымку: у час адпраўкі навабранцаў.