Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
10:15 30 ліпеня 2020

Птушкафабрыка "Дружба" адкрыла новы бройлерны цэх

У ААТ "Птушкафабрыка "Дружба" 29 ліпеня адбылося ўрачыстае адкрыццё бройлернага цэха.

Прадпрыемства рэалізуе інвестыцыйны праект, які прадугледжвае рэканструкцыю былога свінакомплекса пад бройлерны цэх. Новая пляцоўка з 53 памяшканнямі была перададзена на баланс птушкафабрыкі ў канцы 2018 года. За два гады праведзена вялікая работа па мадэрнізацыі. У новую вытворчасць укладзена Br8,3 млн. У тым ліку прыцягнута Br5 млн крэдытных рэсурсаў Банка развіцця. Астатняя сума - уласныя сродкі ААТ. Сёння ўжо заселены 13 птушнікаў, дзе гадуюцца больш за 440 тыс. галоў птушкі.

На здымку: птушкагадовец Ганна Акалатовіч.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі