Расонскі край вядомы сваёй унікальнай маляўнічай прыродай - запаведнымі лясамі і прыгожымі азёрамі, што робіць раён прывабным для развіцця экалагічнага турызму. Архітэктурным брэндам Расонаў лічыцца палац XIX-XX стагоддзяў - сядзібны дом памешчыка Гласко. Ёсць на Расоншчыне знакавыя мясціны, якія адлюстроўваюць гераічную гісторыю краіны. У гады Вялікай Айчыннай вайны ў раёне была створана партызанская зона з аэрадромамі і тэлефоннай сувяззю. У Мемарыяльным скверы ў райцэнтры пахавана больш за 2,5 тыс. савецкіх воінаў і партызан. На месцы партызанскай стаянкі брыгады імя Ракасоўскага размешчаны музей партызанскага побыту пад адкрытым небам. Расоны ўзнагароджаны вымпелам "За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны".
На здымку: лань еўрапейская.