Прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын па даручэнні Прэзідэнта ўручыў
дзяржаўныя ўзнагароды работнікам розных сфер. Сярод узнагароджаных -
прадстаўнікі падатковых органаў, аграпрамысловага комплексу, лясной і
жыллёва-камунальнай гаспадаркі, статыстыкі, адукацыі, культуры і іншых
сфер.
На здымку: прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын у час узнагароджвання галоўнага рэдактара рэдакцыі па асвятленні дзейнасці Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь РУП "Беларускае тэлеграфнае агенцтва" Яўгена Ваньшына.
