Сцяг Серада, 3 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
10:39 31 мая 2022

Прыёмная сям'я з Кіраўскага раёна абжываецца ў новым доме ад Беларускага дзіцячага фонду

Беларускі дзіцячы фонд напярэдадні Міжнароднага дня абароны дзяцей перадаў прыёмнай сям'і Наталлі Бегуновай і Рамана Глебкі жылы дом, размешчаны ў аграгарадку Мышкавічы Кіраўскага раёна. Наталля і Раман стварылі прыёмную сям'ю ў красавіку 2022 года. Цяпер бацькі выхоўваюць дваіх біялагічных дзяцей і яшчэ двух - прыёмных. Раней яны туліліся ў аднапакаёвай кватэры, а цяпер месца для пражывання хапае ўсім - агульная плошча трохпавярховага дома складае амаль 190 кв.м. У дзяцей і бацькоў абсталяваны свае пакоі, таксама ёсць пакой для гульні, прасторная зала і ўмяшчальная кухня. Побач з домам - дваровая тэрыторыя з гаспадарчымі пабудовамі, дзіцячая пляцоўка і вялікі ўчастак зямлі для агарода.

Жыллё на правах уласнасці належыць Беларускаму дзіцячаму фонду і перададзена сям'і ў бязвыплатнае карыстанне.

На здымку: у сям'і Наталлі Бегуновай і Рамана Глебкі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі