
Комплексная прэзентацыя праекта будучыні "Разумныя гарады Беларусі" прайшла ў Беларуска-Расійскім універсітэце ў Магілёве. Прадстаўнікі ўніверсітэта прэзентавалі створаны ў ВНУ навукова-адукацыйны цэнтр "Разумны горад", расказалі аб перспектывах арганізацыі сеткавага навучання з улікам існуючых і ствараемых тэхнічных рэсурсаў. Асноўнымі спікерамі мерапрыемства выступілі міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган і міністр адукацыі Андрэй Іванец.
На здымку: у час дыялогавай пляцоўкі "Разумныя гарады".