
У Брэсцкім абласным грамадска-культурным цэнтры 26 мая адбылася цырымонія ўшаноўвання пераможцаў заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды і іх педагогаў. Дыпломы першай, другой і трэцяй ступені на алімпіядзе заваявалі 58 вучняў. Да такога поспеху дзяцей прывялі 49 настаўнікаў. Школьнікам і педагогам прысуджаны прэміі Брэсцкага аблвыканкама.
На здымку: намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Вадзім Краўчук у час цырымоніі ўзнагароджвання.