Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
12:30 03 кастрычніка 2022

Прэм'ера казкі "Усе мышы любяць сыр" адбылася ў Гродзенскім абласным драматычным тэатры

Галоўныя героі дзіцячай казкі венгерскага пісьменніка Дзюлы Урбана "Усе мышы любяць сыр" - белая мышка Фружы і шэрае мышаня Шома сустрэліся на сыраварні і пасябравалі. Але іх дружбе перашкаджаюць бацькі, якія ўчынілі сапраўдную мышыную вайну! Дзеці не разумеюць прычын узаемнай варожасці белых і шэрых бацькоў. Яны так падабаюцца адзін аднаму і так хочуць сябраваць, што адчайна і бясстрашна адпраўляюцца дапамагаць кошцы. Дзіўныя ператварэнні і прыгоды прымусяць герояў зразумець, што іх жорсткія сваркі бессэнсоўныя, а ўсе мышы аднолькава любяць сыр. У спектаклі заняты Ангеліна Мандрык, Валерый Бабкін, Расціслаў Чарнецкі, Дзмітрый Рубель, Вольга Жадзько, Настасся Трушко, Максім Філатаў.

На здымку: казка "Усе мышы любяць сыр".

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі