Першакурсніца Віцебскага дзяржаўнага ордэна Дружбы народаў
медыцынскага ўніверсітэта Лізавета Іванова стала адным з самых маладых
дэлегатаў VII Усебеларускага народнага сходу. Яшчэ ў 10-м класе яна занялася
даследаваннямі, за два гады напісала восем навуковых прац, адной з якіх
стаў праект, які трапіў на рэспубліканскі этап маладзёжнага праекта "100
ідэй для Беларусі", дзякуючы якому яна ўлілася ў рады БРСМ. З
навуковым кіраўніком Лізавета распрацавала сенсорную пальчатку для
людзей з абмежаванымі магчымасцямі. З дапамогай такога прыстасавання і
мабільнага дадатку можна "перакладаць" мову жэстаў.
На здымку: першакурсніца Віцебскага дзяржаўнага ордэна Дружбы народаў
медыцынскага ўніверсітэта, дэлегат УНС Лізавета Іванова.