Урач Ганна Марціноўская прысвяціла любімай прафесіі амаль 30 гадоў. З іх 17 гадоў яна працуе ўрачом-педыятрам ва ўстанове аховы здароўя "Магілёўская дзіцячая паліклініка №4". Пад наглядам Ганны Артураўны знаходзяцца больш за 1 тыс. дзяцей. Па выніках 2023 года Ганна Марціноўская стала лаўрэатам рэспубліканскага конкурсу "Урач года" ў намінацыі "Урач-педыятр".
На здымку: урач-педыятр Магілёўскай дзіцячай паліклінікі №4 Ганна Марціноўская ў час прыёму.