Прадстаўнікі вадалазна-выратавальнай службы АСВОД у рамках рэалізацыі прафарыентацыйнага праекта "Прафнавігатар" правялі практычны занятак з элементамі трэнінгу "Крок у прафесію" для сталічных школьнікаў. Вучні 9-11 класаў прынялі ўдзел у абмеркаванні рынку працы Рэспублікі Беларусь, атрымалі базавыя навыкі ў складанні рэзюмэ, а таксама больш даведаліся пра прафесію вадалаза-выратавальніка і дзейнасць АСВОД.
На здымку: у час мерапрыемства.