Прадстаўнікі Беларусі і 12 замежных краін сталі ўдзельнікамі XXV Міжнароднай выстаўкі "Вясна ў Гомелі", якая афіцыйна адкрылася 24 мая ў горадзе над Сожам. Гэта выстаўка - буйнейшая ў Беларусі рэгіянальная экспазіцыя, якая ўяўляе сабой своеасаблівы парад дасягненняў і патэнцыял прадпрыемстваў і арганізацый рэгіёна.
На здымку: на выстаўцы "Вясна ў Гомелі".