Больш за два гады ў дзяржаўных клініках Беларусі рэалізуецца пілотны праект па аказанні платных медыцынскіх паслуг у выхадныя дні. Такая практыка сябе зарэкамендавала. Пацыенты бачаць у гэтым магчымасць атрымаць планавую меддапамогу ў самыя кароткія тэрміны, урачы - аказаць дапамогу і павысіць зарплату, стацыянар - магчымасць дадаткова палепшыць матэрыяльную базу. У эксперыменце ўдзельнічае 6-я гарадская клінічная бальніца Мінска, у якой у якасці прыярытэтных напрамкаў пілотнага праекта выбралі акушэрства і гінекалогію, траўматалогію і артапедыю, хірургію, гематрансфузіялогію.
На здымку: у бальніцы.