Узаемны гандаль Беларусі і Азербайджана інтэнсіўна развіваецца і
з'яўляецца істотным укладам у забеспячэнне харчовай бяспекі дзвюх краін.
Аб гэтым заявіў намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка, які прыняў
удзел у адкрыцці міжнародных выставак Caspian Agro і Inter Food у Баку. Беларускія кампаніі прадставілі мясную, малочную,
кандытарскую, алкагольную прадукцыю і іншыя віды прадуктаў харчавання, а
таксама ўгнаенні, хімікаты для апрацоўкі раслін, ветэрынарныя
прэпараты, шырокую лінейку гатовай сельскагаспадарчай тэхнікі і шыннай
прадукцыі.
На здымку: на выстаўцы.