Цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў выстаўкі-конкурсу "100 інавацый маладых вучоных" прайшла ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Пераможцам уручылі дыпломы і памятныя прызы. Журы конкурсу адзначыла навізну навуковых распрацовак і магчымасць іх укаранення ў рэальны сектар эканомікі. Усяго на выстаўцы-конкурсе "100 інавацый маладых вучоных" было прадстаўлена 145 праектаў ад маладых вучоных навуковых арганізацый Акадэміі навук, Міністэрства аховы здароўя і ўстаноў вышэйшай адукацыі краіны.
На здымку: у час узнагароджвання.