Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
12:23 07 мая 2021

Патрыятычная акцыя "Іх імёнамі названы студэнцкія атрады" стартавала ў Беларусі

Напярэдадні Дня Перамогі, Дня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Беларусі БРСМ даў старт патрыятычнай акцыі "Іх імёнамі названы студэнцкія атрады". Студатрадам будуць прысвоены імёны герояў Савецкага Саюза і поўных кавалераў ордэна Славы, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны - беларусаў і ўраджэнцаў Беларусі, а ў гонар 80-годдзя гераічнай абароны Брэста і Брэсцкай крэпасці - імёны яе абаронцаў.

Для маладых людзей падрыхтавана вялікая тэматычная праграма. 7 мая моладзь усклала кветкі да Памятнага знака вызваліцелям Беларусі і стэлы "Мінск - горад-герой", а таксама наведала Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

На здымку: у час цырымоніі ўскладання кветак.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі