29 мая ў Мінску праходзіць пасяджэнне беларуска-венгерскай міжурадавай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве. Для абмеркавання вынесены шэраг прыкладных гандлёва-эканамічных і інвестыцыйных пытанняў. У фокусе работы - узаемадзеянне ў сферах энергетыкі, сельскай гаспадаркі, прамысловай кааперацыі, аховы здароўя, фармацэўтыкі, будаўніцтва, спорту, турызму, адукацыі і навукі.
На здымку: міністр замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Петэр Сіярта і міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік.