У Беларусі і Кітая агульныя інтарэсы і агульныя шляхі развіцця. Аб гэтым заявіў першы сакратар Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Беларусі Аляксей Сокал на сустрэчы 20 красавіка ў Мінску з намеснікам загадчыка міжнароднага аддзела Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Кітая Чэнь Чжоу. У час сустрэчы бакі абмеркавалі партыйнае супрацоўніцтва, перспектыўныя напрамкі міждзяржаўнага ўзаемадзеяння, мірныя ініцыятывы Беларусі і Кітая на міжнароднай арэне.
На здымку: першы сакратар Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Беларусі Аляксей Сокал і намеснік загадчыка міжнароднага аддзела Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Кітая Чэнь Чжоу.