Парламенцкая дэлегацыя Ісламскай Рэспублікі Пакістан на чале са спікерам Нацыянальнай асамблеі парламента Ісламскай Рэспублікі Пакістан Сардарам Аязам Садзікам 21 жніўня ўсклалі кветкі да манумента Перамогі ў Мінску і ўшанавалі памяць герояў, якія сталі на абарону Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Парламенцкая дэлегацыя Пакістана знаходзіцца ў Беларусі з візітам па запрашэнні Палаты прадстаўнікоў.
На здымку: у час цырымоніі ўскладання.