9 чэрвеня ў Беларусь з афіцыйным візітам прыбыла парламенцкая дэлегацыя Азербайджанскай Рэспублікі на чале са старшынёй Мілі Меджліса Сагібай Гафаравай. У Нацыянальным аэрапорце Мінск дэлегацыю сустрэла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава.
На здымку: старшыня Мілі Меджліса Азербайджанскай Рэспублікі Сагіба Гафарава і старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава ў час кароткай размовы.