26 лістапада спаўняецца 95 гадоў з дня нараджэння выдатнага пісьменніка, паэта, драматурга, класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча. Пісьменнік стаў адной з найбольш яркіх фігур у беларускай літаратуры XX стагоддзя. У памяць пра Уладзіміра Караткевіча адбылося ўскладанне кветак да яго магілы ў Мінску.На здымку: у час цырымоніі ўскладання.
