
Палац мастацкай гімнастыкі - унікальная спартыўная база. Будынак плошчай амаль 15 тыс. кв.м аснашчаны ўсім неабходным для падрыхтоўкі гімнастак, у тым ліку нацыянальнай каманды Беларусі, да значных міжнародных стартаў. У ім дзве гімнастычныя залы па 1,6 тыс. кв.м кожная з вышынёй столей каля 18 м для трэніровак і спаборніцтваў, чатыры залы для заняткаў харэаграфіяй, спартыўна-аднаўленчы блок з басейнам, саўнай і хамамам, трэнажорная зала і зала для заняткаў аэробікай, сучасна абсталяваны кабінет для фізіяпрацэдур, два кабінеты для масажу і медыцынскі блок. Для правядзення спаборніцтваў па мастацкай гімнастыцы на II Гульнях краін СНД арганізатары задзейнічаюць усе залы палаца.
На здымку: Палац мастацкай гімнастыкі.