ДАІ б'е ў набат: узровень падрыхтоўкі курсантаў аўташкол катастрафічна зніжаецца. Іспыт для будучых вадзіцеляў дзеліцца на тэарэтычны і практычны этапы. У некаторых навучальных арганізацыях толькі адзінкі выпускнікоў атрымліваюць пасведчанне вадзіцеля з першага разу. А ў апошні год значна вырасла аварыйнасць сярод вадзіцеляў са стажам да аднаго года. У 2023 годзе па віне такіх шафёраў зафіксавана на 80 працэнтаў больш ДТЗ. Намеснік начальніка міжраённага экзаменацыйнага аддзела УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Уладзімір Свірыдовіч звязвае такі стан спраў з невыкананнем аўташколамі праграмных патрабаванняў і ўпэўнены, што кантроль за падрыхтоўкай неабходна павышаць. Пачынаючым вадзіцелям неабходна як мага больш практыкі. Будучым вадзіцелям - быць вельмі ўважлівымі пры выбары аўташколы.
На здымку: у час здачы экзамену.