Адкрыццё II Міжнароднага фестывалю-конкурсу аматарскага цыркавога
мастацтва "Сузор'е слана" ярка і ўрачыста адбылося на арэне Гомельскага
дзяржаўнага цырка. У бягучым годзе на ўдзел у фестывалі-конкурсе заяўкі падалі больш за 30
цыркавых калектываў. Гэта таленты з Беларусі, а таксама розных,
уключаючы даволі аддаленыя, рэгіёнаў Расіі - з Бураціі, Ульянаўска, Уфы,
Пскова, Дагестана і інш.
На здымку: у час урачыстага адкрыцця фестывалю.