Пад Мінскам адкрыўся новы комплекс транспартна-лагістычнага цэнтра "Мінск-Белмытнясэрвіс-2". У выніку рэканструкцыі забудавана больш за 5 га плошчаў. Пабудаваны
трэці складскі комплекс. Плошча будынка - 5 тыс. кв.м, памяшканняў для
арганізацыі бізнес-працэсаў - больш за 1,5 тыс. кв.м. Новы склад
аснашчаны стэлажнай сістэмай захоўвання ёмістасцю больш за 5 тыс. палет,
уключаючы 6 халадзільных камер (больш за 850 палета-месцаў) з
магчымасцю глыбокай замаразкі тавараў.
На здымку: на тэрыторыі новага комплексу транспартна-лагістычнага цэнтра.
