Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
15:13 04 жніўня 2021

Новыя турыстычныя маршруты распрацоўваюцца ў Маларыцкім раёне

Упраўленне спорту і турызму Брэсцкага аблвыканкама распрацоўвае турыстычныя маршруты па Маларыцкім раёне. На думку спецыялістаў, Маларыцкі раён прывабны як тур выхаднога дня для жыхароў Брэста і наваколля, таксама яго можна ўключыць у маршрут шматдзённага туру па Брэсцкай вобласці. Маршруты ўключаць у сябе прыродныя славутасці, экскурсіі на брэндавыя прамысловыя вытворчасці. Вянком турыстычнай цікавасці стануць адноўленыя тэхналогіі ткацтва "кажушком" і выпечка грэцкага хлеба - як нацыянальна-культурная асаблівасць Маларыцкага раёна. Спыніцца з начлегам можна ў размешчаных паблізу аграсядзібах. Усяго іх у Маларыцкім раёне 13. Гаспадары прапануюць сэрвіс на розны густ і кашалёк.

На здымку: Цар-Дуб каля вёскі Пажэжын.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі